Глорыя (аптычная з’ява)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Глорыя, аптычная з'ява)
Глорыя. Здымак зроблены з самалёта, цень якога ў цэнтры
Глорыя з ценем чалавека, фота з моста ў Сан-Францыска

Глорыя — аптычная з’ява ў атмасферы ў выглядзе каляровых кольцаў вакол ценю назіральніка (ці прадмета, што знаходзіцца каля яго), калі цень падае на воблака або слой туману. Часта назіраецца ў гарах (калі воблака знаходзіцца ніжэй назіральніка) ці ў час палётаў над воблакамі. Абумоўлена дыфракцыяй святла на кроплях вады. Колеры ў глорыі: унутры блакітны, звонку чырвоны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]