Глушкавіцкі друзавы завод
Выгляд
Глушкавіцкі друзавы завод | |
---|---|
Заснаванне | 1975 |
Ранейшыя назвы | драбільна-сартавальны завод «Глушкавічы» |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Гомельская вобл., в. Глушкавічы |
Ключавыя постаці | Раман Кірылавіч Міхалкоў[1] |
Галіна | Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў |
Колькасць супрацоўнікаў | 195 |
Матчына кампанія | камунальнае праектна-рамонтна-будаўнічае унітарнае прадпрыемства «Гомельаблдарбуд» |
Сайт | gomods.by/index.php/fili… |
Глушкавіцкі друзавы завод — прадпрыемства па здабычы і апрацоўкі будаўнічага друзу ў в. Глушкавічы.
Пачаў дзейнічаць у 1975 годзе. Тут граніт залягае на невялікай глыбіні — усяго 8-10 метраў ад паверхні зямлі.
Разведаныя пласты 10,3 млн.м³. У год здабываецца прыкладна 160 тыс. м³ друза. Праектная магутнасць 800 тыс. м³ друза ў год.
Сёння з’яўляецца філіялам друззавода «Глушкавічы» КПРБУП «Гомельаблдарбуд»[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Глушкавіцкі друззавод на сайце Гомельаблдарбуд
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 479