Гліколевая кіслата
Выгляд
| Гліколевая кіслата | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | гліколевая кіслата |
| Хім. формула | C2H4O3 |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Стан (ст. ум.) | бясколерныя крышталі, з пахам паленага цукру |
| Малярная маса | 76.05 г/моль |
| Шчыльнасць | 1.27 г/см³ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 201-180-5 |
| SMILES | |
| RTECS | MC5250000 |
| ChemSpider | |
Гліколевая кіслата — найпростая аліфатычная оксікіслата HOCH2–COOH.
Бясколерныя крышталі, без паху. Тэмпература плаўлення 79—80 °С. Лёгка растваральны ў вадзе і арганічных растваральніках.
Змяшчаецца ў няспелым вінаградзе і бурачным соку. У прамысловасці гліколевую кіслату атрымліваюць гідролізам монахлорвоцатнай кіслаты, электралітычным аднаўленнем шчаўевай кіслаты або кандэнсацыяй вокісу вугляроду з фармальдэгідам пад ціскам у прысутнасці кіслотных каталізатараў. Гліколевую кіслату выкарыстоўваюць у тэкстыльнай (пры фарбаванні) і гарбарнай прамысловасці, а таксама як кампанент складаў для ачысткі паверхні металаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гликолевая кислота // ХиМиК.ру (руск.)