Гогаль-могаль
Гогаль-могаль — дэсерт, асноўныя кампаненты якога — узбітае яйка з цукрам. Існуе мноства варыяцый гэтага напою, з даданнем віна, ваніліну, мёду, сокаў з садавіны і ягад. Часта выкарыстоўваецца як лячэбны сродак пры прастудных захворваннях і страце голасу.
Этымалогія і паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Слоўнік Макса Фасмера дае некалькі версій паходжання назвы напою: ад англійскага hug-mug, hugger-mugger, ад польскага kogel-mogel, ад нямецкага Kuddelmuddel (мешаніна).
Вынаходніцтва кактэйлю адна з легенд прыпісвае нямецкаму кандытару Манфрэду Кёкенбаўэру. Іншая легенда распавядае аб кантары з Магілёва па прозвішчы Гогель, якія страціў голас. Каб вылечыць горла, ён прыдумаў такі рэцэпт. У іншай версіі гэтай жа легенды прысутнічае графіня Браніслава Патоцкая, якая крыху мадэрнізавала рэцэпт, замяніўшы хлеб на мёд, і пераназвала яго з «гогель-могаль» у «гогаль-могаль».
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |