Годфры Коплі
Годфры Коплі | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | каля 1653[1] |
Дата смерці | 9 красавіка 1709[1][2] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Sir Godfrey Copley, 1st Baronet[d][1][2] |
Маці | Eleanor Walmesley[d][1][3] |
Жонка | Catherine Purcell[d] і каля Gertrude Carew[d] |
Дзеці | Catherine Copley[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Сэр Годфры Коплі, 2-і баранэт (англ.: Sir Godfrey Copley, 2nd Baronet, пр. 1653 — 9 красавіка 1709) — багаты англійскі землеўладальнік, калекцыянер мастацкіх твораў, палітык, больш за ўсё вядомы сваім ахвяраваннем 100 фунтаў стэрлінгаў Лонданскаму каралеўскаму таварыству, членам якога ён быў (з 1691), для заснавання медаля, якім узнагароджваўся б навуковец, чые доследы атрымалі б найбольшае адабрэнне таварыства, для паляпшэння ведаў пра прыроду. Медаль Коплі з'яўляецца найстарэйшай дзейснай навуковай узнагародай, папярэдніцай Нобелеўскай прэміі. Годфры Коплі быў членам парламента Англіі ад Элдбара (1679-1685) і Ціска (1695-1709).
Годфры Коплі жыў у мястэчку Спротбра, якое зараз уваходзіць у склад Донкастэра, што ў Паўднёвым Ёркшыры.
Зноскі
- ↑ а б в г Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004. Праверана 18 сакавіка 2022.
- ↑ а б https://books.google.ca/books?id=DUcRAQAAIAAJ&pg=RA1-PA211
- ↑ https://books.google.ca/books?id=FchKAQAAMAAJ&pg=PA211