Перайсці да зместу

Гольфа-Дульсэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гольфа-Дульсэ
ісп. Golfo Dulce
Заліў Гольфа-Дульсэ
Заліў Гольфа-Дульсэ
8°35′ пн. ш. 83°16′ з. д.HGЯO
Краіна
Тыпзаліў 
Найбольшая глыбіня208 м
УпадаюцьКота-Каларада, Эскінас 
Гольфа-Дульсэ (Коста-Рыка)
Гольфа-Дульсэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гольфа-Дульсэ (ісп.: Golfo Dulce), «салодкі заліў» — невялікі заліў ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна, абмывае паўднёва-заходні бераг Коста-Рыкі, правінцыя Пунтарэнас, аддзяляе паўвостраў Оса ад мацерыковай часткі Коста-Рыкі. Даўжыня — 55 км, найбольшая шырыня — 15 км. Глыбіня да 208 м у паўночнай частцы заліва. Ва ўсходняй частцы заліва знаходзіцца бухта Гальфіта. Мяжа заліва праходзіць па лініі: мыс Матапала (паўвостраў Оса) — мыс Нікарагуа (Банка) (мацерыковая частка Коста-Рыкі). На берагах заліва размешчана некалькі гарадоў: Гальфіта, Інву, Рынкон, Пуэрта-Хіменэс і іншыя. Найбольш буйныя рэкі, якія ўпадаюць у заліў: Кота-Каларада і Эскінас.