Гомельскі гістпарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гомельскі гістпарт — першая на Беларусі камісія па зборы і вывучэнні матэрыялаў па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і РКП(б). Існаваў у снежні 19201927 гг. як гісторыка-рэвалюцыйны аддзел пры Гомельскім губернскім камітэце РКП(б). Падтрымліваў сувязі з удзельнікамі рэвалюцыйнага руху і грамадзянскай вайны, якія перадавалі дакументы і матэрыялы, успаміны. Арганізоўваў выстаўкі і лекцыі, вечары ўспамінаў, фарміраваў архіў па гісторыі бальшавізму і рэвалюцыйнага руху ў губерні. Былі прагледжаны, сабраны і ўпарадкаваны матэрыялы губкома і гаррайкома РКП(б). У сакавіку 1924 г. у архіве Гомельскага губкома налічвалася 1435 спраў, камплекты гомельскіх і магілёўскіх газет за 19171918 гг. Друкаваў матэрыялы ў часопісе «Известия Гомельского губкома…», дзе меў пастаянную рубрыку. Выдаў зборнік артыкулаў і ўспамінаў «Рэвалюцыйная барацьба ў Гомельскай губерні» (1921 г.). брашуры Г. Лялевіча «Кастрычнік у стаўцы», «Стракапытаўшчына», «Лідзія Язерская…» (усе 1922 г.), кнігу матэрыялаў па гісторыі сацыял-дэмакратычнага і рабочага руху ў 18931905 гг. на Гомельшчыне «1905 год у Гомелі і Палескім раёне» (1925 г.), рыхтаваў зборнікі дакументаў, матэрыялаў і ўспамінаў «Кастрычнік у Магілёўскай губерні», «1918 год» (пра падпольную работу і партызанскі рух на Гомельшчыне ў перыяд нямецкай акупацыі), «Да гісторыі грамадзянскай вайны» (пра стракапытаўскі мяцеж і інш.), зборнік біяграфічных матэрыялаў пра змагароў за савецкую ўладу і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Михнюк, В. Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919—1941 гг.). — Мн., 1985. — С. 38 — 40.