Гомель (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гомель — курганныя могільнікі паблізу вёскі Гомель Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Могільнік-1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі. Захаваліся 24 курганы, вышынёй 1-2 м, дыяметрам 6-10 м. Абследаваў у 1955 годзе Л. В. Аляксееў. У 1972 годзе Г. В. Штыхаў раскапаў адзін курган. Адносіцца да эпохі Кіеўскай Русі, датуецца XIIXIII стагоддзямі.

Могільнік-2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 2 км на ўсход ад могільніка-1, у полі. Захаваліся 2 курганы. Вышыня аднаго кургана 3 м, дыяметр 16 м, другога — 2 м, дыяметр 10 м. Абследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалагічнае вывучэнне Полацка // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал : Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 27-48
  • Полацкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. — С. 332—377.