Бангалор
| Горад | |
| Бангалор | |
|---|---|
| Bangalore | |
| 12°58′ пн. ш. 77°34′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1537 |
| Першая згадка | 890 |
| Горад з | 1537 |
| Плошча | 709,5 км² |
| Вышыня цэнтра | 920 м |
| Часавы пояс | UTC+05:30 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Шчыльнасць | 7,7 чал./км² |
| Афіцыйная мова | канада |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 80 |
| Паштовы індэкс | 560000–560107[2] |
| Аўтамабільны код | KA[3] |
|
|
|
| bbmp.gov.in | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Бангалор (англ.: Bangalore, кан.: Bengaluru (ಬೆಂಗಳೂರು)) — горад у Індыі, адміністрацыйны цэнтр штата Карнатака. Размешчаны на плато Дэкан, у паўднёва-ўсходняй частцы штата, Бангалор — трэці па колькасці насельніцтва горад Індыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасяленне на месцы Бангалора ўзнікла каля 900 да н.э. Сучасны горад заснаваны ў 1537 г. Кемпі Гаўдай, чыноўнікам Віджаянагарскай імперыі. У 1799 г. быў акупаваны англічанамі і інкарпараваны ў склад брытанскіх валоданняў як цэнтр губернатарства. Лічыўся адным з самых «брытанскіх» гарадоў Індыі. З 1947 г. — сталіца індыйскага штата Карнатака.
Сёння гэта істотны прамысловы, навуковы і адукацыйны цэнтр краіны. Асноўныя галіны індустрыі: цяжкае машынабудаванне, аэракасмічная, тэлекамунікацыйная, праграмнага забеспячэння, ваенная. Бангалор называюць «Крэмянёвай далінай» Індыі за яго вагу ў ІТ-галіне краіны. У 2009 Бангалор быў уключаны ў спіс сусветных гарадоў у якасці сусветнага горада тыпу бета («Beta World City»).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]Выдатныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Адна з цэнтральных плошчаў Бангалора мае імя горада-пабраціма Мінска.
- Палац султана Тыпу (XVIII ст.)
- Відханасудха, гранітны будынак Сакратарыяту і Заканадаўчага сходу (1956 г.).
- Батанічны сад Лалбах (1760 г.).
- Парк Марка Кубона (1861 г.), які займае 121 га.
- Дзяржаўны музей (1876 г.).
- Сабор Св. Марка (1812 г.) у стылі неакласіцызму.
- Царква Св. Андрэя (1867 г.) у неагатычным стылі.
- Палац Раджбхаван (1831 г.), былая рэзідэнцыя брытанскага губернатара.