Чэнду

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чэнду
кіт.: 成都市

Chengdu montage.png

Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
  • 12 390 км²
Вышыня цэнтра
500 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+86) 28
Паштовыя індэксы
610000
Афіцыйны сайт
Чэнду на карце Кітая
Чэнду (Кітай)
Чэнду

Чэнду[2] — горад субправінцыйнага значэння ў паўднёва-заходнім Кітаі, у даліне ракі Міньцзян, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сычуань. Насельніцтва — 14,0 млн чалавек (2010), 5-ы па насельніцтве горад Кітая.

Эмблемай горада з’яўляецца старажытны залаты дыск «Птушкі Залатога Сонца», знойдзены ў 2001 годзе пры раскопках культуры Цзіньша ў межах горада.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны на заходнім ускрайку Сычуанскай катлавіны, на раўніне Чэнду. Гарадская акруга працягнулася на 192 км з захаду на ўсход і на 166 км з поўначы на поўдзень, плошча 12 390 км². Мяжуе з гарадскімі акругамі: Дэян, Цзыян, Мэйшань і Яань, а таксама з Нгава-Тыбецка-Цянскай аўтаномнай акругай. Гарадская тэрыторыя размешчана на вышыні каля 500 м над узроўнем мора. Самы нізкі пункт гарадской акругі Чэнду складае 378 м, за межамі горада рэльеф больш разнастайны.

Клімат Чэнду — вільготны субтрапічны.

Цэнтр вывучэння і гадоўлі гіганцкіх панд[3]. У Чэнду плануюць пабудаваць «сталіцу панд» плошчай 69 км². База па абароне і вывучэнні панд будзе ўключаць у сябе тры зоны, кожная з якіх мае сваю функцыю і арыентацыю. Будаўніцтва аб’екта заклікана павысіць узровень навуковых даследаванняў па абароне гіганцкай панды і садзейнічаць захаванню біяразнастайнасці і стварэнні экалагічнай цывілізацыі ў горадзе Чэнду[4].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www.demographia.com/db-worldua.pdf
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3. — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
  3. zviazda.by
  4. Весткі з Кітая — zviazda.by