Даланзадгад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Даланзадгад)
Горад
Даланзадгад
ᠳᠠᠯᠠᠨᠵᠠᠳᠠᠭᠠᠳ
Краіна
Аймак
Каардынаты
Плошча
  • 476 км²
Вышыня цэнтра
1470[1] м
Тып клімату
рэзка кантынентальны
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 19 396 чал.
Нацыянальны склад
манголы
Часавы пояс
Даланзадгад на карце Манголіі
Даланзадгад (Манголія)
Даланзадгад

Даланзадгад — горад у паўднёвай частцы Манголіі. Адміністрацыйны цэнтр Паўднёва-Габійскага аймака. Насельніцтва 18,7 тыс. жыхароў (2010). Транспартны вузел. У раёне Даланзадгада — каменнавугальныя радовішчы. Вытворчасць будматэрыялаў, швейныя, харчовыя прадпрыемствы.

Геаграфія і клімат[правіць | правіць зыходнік]

Горад ляжыць на плато, на вышыні 1590 метраў над узроўнем мора, у пустыні Гобі, у 540 кіламетрах на поўдзень Улан-Батара, непадалёк ад дзяржаўнай мяжы Манголіі з Кітаем.

У Даланзадгадзе халодны пустынны клімат з халоднымі зімамі і цёплым летам. Клімат — рэзка кантынентальны, засушлівы. Сярэднегадавая тэмпература ў горадзе складае 4,6 °C (дзённая: 11,4 °C, начная: −2,1 °C). Улетку тэмпература можа падымацца да 39 °C, узімку апускаецца да −37 °C. Ападкі вельмі рэдкія — з кастрычніка па красавік яны выпадаюць не часцей 1 дня ў месяц[2].

Клімат Даланзадгада
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 7 18 17 27 32 35 33 35 28 26 17 6 35
Сярэдні максімум, °C −8 −2 5 12 20 26 27 26 20 12 1 −5 11
Сярэдні мінімум, °C −21 −17 −8 −1 6 12 14 13 6 −2 −11 0 −2
Абсалютны мінімум, °C −31 −31 −27 −20 −8 −1 7 3 −12 −17 −28 −36 −36
Норма ападкаў, мм 0 0 0 0 0 10 40 30 10 0 0 0 140
Крыніца: Weatherbase

Зноскі

  1. Гуунгаадас B., 1986: Монгольская Народная Республика. PWN, s. 40.
  2. Climatological Normals of Dalanzadgad(недаступная спасылка). Hong Kong SAR Government. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012. Праверана 5 студзеня 2011.