Перайсці да зместу

Дуброўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Дуброўнік)
Горад
Дуброўнік
харв.: Dubrovnik
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Плошча
  • 142,6 км²[1]
  • 12,1 км²[1]
Вышыня цэнтра
10 м[2]
Насельніцтва
  • 41 562 чал. (31 жніўня 2021)[3]
Тэлефонны код
020
Паштовыя індэксы
20000[4]
Аўтамабільны код
DU
Афіцыйны сайт
Дуброўнік на карце Харватыі
Дуброўнік (Харватыя)
Дуброўнік
Дуброўнік (Харватыя)
Дуброўнік

Дуброўнік (харв.: Dubrovnik), гістарычная назва Рагуза (лац.: Ragusa) — горад у Далмацыі, у паўднёвай частцы Харватыі, на адрыятычным узбярэжжы. Дуброўнік — адміністрацыйны цэнтр жупаніі Дуброўнік-Нерэтва, знакаміты міжнародны курорт, буйны марскі порт.

Дуброўнік — старажытны горад з багатай гісторыяй. Спачатку ў Сярэднявеччы росквіту горада спрыяў марскі гандаль, што дазволіла Дуброўніцкай рэспубліцы стаць адзіным горадам-дзяржавай ва ўсходняй Адрыятыцы, здольным сапернічаць з Венецыяй. Дзякуючы свайму багаццю і ўмелай дыпламатыі, горад актыўна развіваўся на працягу XV і XVI стагоддзяў. У Дуброўніку квітнелі мастацтва і навука, горад стаў адным з цэнтраў развіцця харвацкай мовы і культуры, доўгі час у Дуброўніку актыўна выкарыстоўвалася цяпер вымерлая далмацінская мова. Пакаленні мінулага пакінулі ў Дуброўніку вялікую архітэктурную спадчыну, што ў спалучэнні з прыгажосцямі мясцовай прыроды прывяло да таго, што горад завуць «Жамчужынай Адрыятыкі».

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі