Горад Жалезнаводск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Жалезнаводск
руск.: Железноводск
Герб
Герб
Zheleznovodsk.jpg
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Горад з
Насельніцтва
23 643[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
87932
Паштовы індэкс
357400
Аўтамабільны код
26
Афіцыйны сайт
Горад Жалезнаводск (Расія)
Горад Жалезнаводск
Горад Жалезнаводск (Стаўрапольскі край)
Горад Жалезнаводск

Жалезнаводск (руск.: Железноводск), горад (з 1917 года) у Расіі, у складзе Стаўрапольскага края, уваходіць у групу Каўказскіх Мінеральных Водаў. Насельніцтва 24,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1842 годзе.

Горад размешчаны на поўдні Стаўрапольскага ўзвышша, у перадгор'ях Вялікага Каўказа, па паўднёвым, паўднёва-заходнім і збольшага ўсходнім схілах гары Жалезнай, у даліне рэчак Джеймук і Кучук, на паўднёвым схіле гары Жалезная, у 5 км ад чыгуначнай станцыі Бештаў, у 19 км да поўначы ад Пяцігорска, у 21 км ад станцыі Мінеральныя Воды, у 191 км ад Стаўрапаля.

Клімат тут горана-лясны, падобны з кліматам Сярэдніх Альп. Паветра насычаны кіслародам і фітанцыдамі лесу. Умерана жаркае лета з прахладнымі начамі, вялікая колькасць сонечных дзён пры слабых асвяжальных вятрах, зіма не халодная.

Жалезнаводск — горад-курорт, вядомы сваімі крыніцамі мінеральных вод і горным паветрам.

Зноскі