Жамайчу Калварыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Жэмайчу-Калварыя)
Jump to navigation Jump to search
Мястэчка
Жамайчу Калварыя
літ.: Žemaičių Kalvarija
Герб
Герб
Žemaičių Kalvarija Church 2, Lithuania - Diliff.jpg
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
195 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Жамайчу Калварыя на карце Літвы
Жамайчу Калварыя (Літва)
Жамайчу Калварыя

Жама́йчу Калвары́я (літ.: Žemaičių Kalvarija), традыцыйная беларуская назва — Кальва́рыя Жамо́йцкая — мястэчка ў Плунгскім раёне Цяльшэйскага павета Літвы, на рацэ Вардува. Адміністрацыйны цэнтр Жамайчу-Калварыйскай сянюніі. Насельніцтва 798 чал. (2001). Знаходзіцца на паўночным захадзе краіны, за 26 км ад Плунге. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Кальварыя Жамойцкая — адзін з галоўных культурных і рэлігійных цэнтраў Жамойці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да сярядзіны XVII стагоддзя мела назву Горды (вядомыя з 1253 года), у складзе Жамойці[1]. У сярэдзіне XVI стагоддзі тут збудавалі касцёл.

У 1637 годзе жамойцкі біскуп Юрый Тышкевіч заснаваў у Гордах кляштар дамініканцаў (з 1644 года дзейнічала школа). У 16391642 гадах збудаваў новы касцёл і крыжовы шлях даўжынёй 7 км з 19 стацыямі, які ішоў дадолу праз 7 гораў: Бярозавую, Жвіравую, Св. Яна, Шатрыйскую, Піўнічную, Крыжовую і Св. Алены.

У 1642 годзе Тышкевіч заснаваў мястэчка Кальварыя Жамойцкая. У 1750 годзе тут збудавалі новы мураваны касцёл. Станам на 1789 год у мястэчку было 74 дымы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

З 1918 года — у складзе Літвы.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Візытацыі Найсв. Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (XVIII ст.)
  • Капліцы-стацыі Крыжовага шляху (XVIII—XIX стст.)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Кальварыя Жамойцкая // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 253

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]