Юрый Тышкевіч (біскуп)
Юрый Тышкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Melchior Gieysz[d] | ||||||
Пераемнік | Пётр Парчэўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Абрагам Война | ||||||
Пераемнік | Ян Караль Даўгяла Завіша | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1596 |
||||||
Смерць |
17 студзеня 1656 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Тышкевічы | ||||||
Бацька | Ян Яўстах Тышкевіч | ||||||
Маці | Соф’я з Вішнявецкіх[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[d][1] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар |
Юрый Тышкевіч (1596, Вішцянец — 17 студзеня 1656, Домнаў, цяпер Калінінградская вобласць Расіі) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын Яна Яўстаха і Соф'я з Вішнявецкіх.
Навучаўся ў езуіцкіх акадэміях у Вільні, Любліне, Познані й Кракаве.
Канонік кракаўскі, з 1626 віленскі. З 17 мая 1627 г. тытулярны біскуп метонскі і біскуп-суфраган віленскі. З 19 снежня 1633 ардынары жамойцкі, біскуп — з 25 чэрвеня 1634. Дбаў пра развіццё школ, праводзіў візытацыю дыяцэзіі, чатыры разы праводзіў дыяцэзіяльныя сінод (1636, 1639, 1643, 1647). У 1637 заснаваў кальварыю ў мястэчку, названым Жамойцкая Кальварыя, заснаваў там кляштар дамініканаў. У 1632 кансакраваў касцёл дамініканаў у Сейнах.
У 1638 быў легатам Уладзіслава Вазы да папы Урбана VIII, ад якога атрымаў тытул прэлата дамовага. У 1644 кіраваў каталіцкай дэлегацыяй у Торуні на Colloquium Charitativum — дыскусіі пратэстантаў і каталікоў пра яднанне вызнанняў.
З 9 снежня 1649 біскуп віленскі, зладзіў сінод дыяцэзіяльны, правёў візытацыю парафій. У вайну са Швецыяй знаходзіўся ў Караляўцы.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Catholic-Hierarchy.org Праверана 13 кастрычніка 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Nitecki P. Biskupi Kościoła w Polsce: w latach 965—1999 // Słownik biograficzny. Wyd. 2. — Warszawa, 2000. ISBN 83-211-1311-7. — S. 458—459.(польск.)
- Wileński słownik biograficzny. — Bydgoszcz, 2002. ISBN 83-87865-28-1. — S. 412.(польск.)