Корпус-Крысты
Горад
Корпус-Крысты
City of Peoria
![]()
|
||||||||||||||||||||||||||||
Корпус-Крысты[2] (анг.Corpus Christi) — горад у ЗША, размешчаны ў паўднёвай частцы штата Тэхас на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва. Адміністрацыйны цэнтр акругі Нуэсес. Насельніцтва — 285.507 жыхароў (2007). Цэнтр турызму.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Корпус-Крысты быў заснаваны ў 1839 годзе палкоўнікам Генры Лоўрэнсам Кінлі і зваўся Кінліс Трэйдзінг Пост (анг. Kinney's Trading Post) або Кінліс Ранча (па-англійску Kinney's Ranch). Гэта быў маленькі гандлёвы пасёлак, які прадаваў харчы мексіканскай рэвалюцыйнай арміі, якая размяшчалася ў 25 мілях на захад. У ліпені 1845 амерыканскія войскі размясціліся ў пасёлку, рыхтуючыся да Амерыкана-мексіканскай вайны і заставаліся ў горадзе да сакавіка 1846. Прыкладна праз год горад быў названы Корпус-Крысты і ў верасні 1852 быў зарэгістраваны. У 1926 годзе ў горадзе быў адкрыты порт, а ў 1941 годзе пачала працаваць ваенна-паветраная станцыя Корпус-Крысты.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 2016 U.S. Gazetteer Files — Бюро перапісу насельніцтва ЗША, 2016.
- ↑ Напісанне Корпус-Крысты у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.421
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Корпус-Крысты
![]() |
Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Злучаных Штатаў Амерыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |