Перайсці да зместу

Мадаба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Мадаба)
Горад
Мадаба
‏مادبا
31°43′ пн. ш. 35°48′ у. д.HGЯO
Краіна  Іарданія
Мухафаза

[[мухафаза Мадаба

|Мадаба]]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1921
Вышыня цэнтра 763 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 70 338 чалавек (2004)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +(962)5
Паштовы індэкс 17110

madabacity.gov.jo
(ар.)(англ.)
Паказаць/схаваць карты
Мадаба (Іарданія)
Мадаба
Мадаба
Від на царкву Святога Георгія

Мадаба (араб. مادبا‎) — горад у Іарданіі, прыкладна ў 35 км паўднёвей Амана. Насельніцтва 70338 чалавек (2004).

Заснаваны маавіцянамі горад некалькі разоў згадваецца ў Бібліі (Лік. 21:30, Нав. 13:9). У першым стагоддзі да нашай эры горад патрапіў пад кіраванне Набатэйскага царствы і з 106 года ён быў часткай рымскай правінцыі Камяністая Аравія.

У 746 годзе горад быў разбураны землетрасеннем. Толькі ў 1880 годзе хрысціяне расчысцілі разваліны і аднавілі горад. Пры гэтым у развалінах знайшлі старыя мазаікі, у тым ліку вядомую карту Палесціны VI стагоддзя.

Гарадскія музеі:

  • Археалагічны музей Мадабы
  • Археалагічны парк Мадабы
  • Мадабская школа Мазаікі
Іерусалім на мазаічнай Мадабскай карце VI стагоддзя