Мухафаза
Выгляд
Муха́фаза (араб. محافظة muḥāfaẓä, мн.л. араб. محافظات muḥāfaẓāt) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка шэрагу арабскіх дзяржаў — Бахрэйна, Егіпта, Іарданіі, Ірака, Емена, Кувейта, Лівана і Сірыі, а таксама (нароўні з рэгіёнамі) Амана. Ва ўсіх названых краінах мухафаза адносіцца да першага ўзроўню адміністрацыйнага падзелу; у Саудаўскай Аравіі яна адносіцца да другога ўзроўню адміністрацыйнага падзелу (пасля правінцыі). На беларускую мову звычайна перакладаецца як вобласць, радзей — як губерня.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Адміністрацыйны падзел Бахрэйна
- Адміністрацыйны падзел Егіпта
- Адміністрацыйны падзел Іарданіі
- Адміністрацыйны падзел Ірака
- Адміністрацыйны падзел Емена
- Адміністрацыйны падзел Кувейта
- Адміністрацыйны падзел Лівана
- Адміністрацыйны падзел Сірыі
- Адміністрацыйны падзел Амана
- Адміністрацыйны падзел Саудаўскай Аравіі