Мангуп

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Мангуп)
Jump to navigation Jump to search

МАНГУП, Дарос, Феадора, Мангуп-Кале — сярэднявечны горад, сталіца княства Феадора, сталіца Мангупскага княства, крэпасць Асманскай імперыі. Размешчаны на вяршыні гары, якая ўзвышаецца над узроўнем навакольных далін на 250—300 м з плата плошчай каля 90 га і шматлікімі крыніцамі. Агульная даўжыня умацаванняў 1500 м, даўжыня абарончага контуру (з натуральнымі перашкодамі — скалістымі абрывамі ад 20 да 70 м) складае 6600 м. Зараз на тэрыторыі Украіны у Бахчысарайскім раёне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паселішчы на месцы крэпасці былі заснаваныя готамі ў IV ст., ў другой палове V ст. былі пабудаваныя першыя ўмацаванні. У гэты час горад зваўся Дарос і быў сталіцай Доры (Крымскай Готыі). У VI ст. у горадзе ўзводзіцца вялікая царква, горад становіцца цэнтрам Гоцкай дыяцэзіі.

У канцы VII ст. Дарос падпарадкаваны Хазарскім каганатам, у горадзе некаторы час размяшчаўся хазарскі гарнізон. Вызвалены у пачатку антыхазарскага паўстання начале з Янам Гоцкім.

З сярэдзіны VIII ст. Дорас быў cталіцай княства Феадора, якое кантралявала Паўднёва-Заходні Крым і знаходзілася пад уплывам Візантыі. Сам горад часам таксама звалі Феадора. Але з пачатку X ст. Дорас разам з княствам апынуўся пад уплывам двух канкуруючых сіл — Русі і кіпчакоў. У той жа час горад ад кіпчакоў атрымаў назву Мангуп.

У XIII ст. трапіў у залежцасць ад Залатой Арды і выплочваў хану вялікую даніну. З таго часу Мангуп быў сталіцай Мангупскага княтсва.

У 1475 Мангуп і Мангупскае княства захоплены войскамі Асманскай імперыі. Асманы перабудавалі крэпасць, якая ў перыяд іх кіравання звалася Мангуп-Кале. Да 1774 Мангуп-Кале быў цэнтрам кадылыка (самой дробнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Асманскай імперыі), які ўваходзіў у склад эялета (правінцыі) з цэнтрам у Кефе. У 1774 крэпасць была пакінутая асманскім гарнізонам, а ў 1790 паселішча пакінулі апошнія насельнікі — суполка караімаў.