Горад Нетанія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Нетанія
נְתַנְיָה
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Netanya01.jpg
Краіна
Каардынаты
Плошча
Насельніцтва
184 700 чалавек (2010)
Тэлефонны код
+972 9
Афіцыйны сайт
http://www.netanya.muni.il/
(іўрыт)  (англ.)  (руск.)  (фр.)  (ар.) 
Горад Нетанія (Ізраіль)
Горад Нетанія

Нетанія (таксама Натанія; іўр.: נְתַנְיָה) — горад у Ізраілі, найбуйнейшы курорт міжземнаморскага ўзбярэжжа краіны. Нетанія расцягнулася ўздоўж мора і па даўжыні пляжнай зоны пераўзыходзіць іншыя гарады Ізраіля, нават Тэль-Авіў. Буйны цэнтр цытрусаводства і адзін з найбуйнейшых цэнтраў магутнай алмазнай індустрыі краіны.

Горад размешчаны на ўзбярэжжа Міжземнага мора ў цэнтральнай частцы даліны Шарон, прыкладна ў 30 км на поўнач ад Тэль-Авіва і ў 50 км на поўдзень ад Хайфы.

Нетанія заснаваная 18 лютага 1929 выхадцамі з Усходняй Еўропы як сельскагаспадарчае паселішча — мошаў.

Горад названы імем сіянісцкага дзеяча і філантропа Натана Штраўса, які ахвяраваў буйную суму на заснаванне і развіццё новага селішча. Па дадзеных на чэрвень 2010 года ў Нетаніі пражывала 184700 чалавек.