Беэр-Шэва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беэр-Шэва
іўр.: באר שבע
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1900
Плошча
  • 117,5 км²
Вышыня цэнтра
260 ± 1 м
Насельніцтва
  • 221 544 чал. (27 снежня 2019)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
84***
Афіцыйны сайт
Беэр-Шэва на карце Ізраіля
Беэр-Шэва (Ізраіль)
Беэр-Шэва
Беэр-Шэва (Ізраіль)
Беэр-Шэва

Беэ́р-Шэва́[3], Беэ́р-Шэ́ва (іўр.: באר שבע, «калодзеж клятвы»[4][5]; араб. بئر السبع‎‎«Бір-эс-Саба»; турэцк.: Birüssebi; бібл. Вірсавія) — горад на поўдні Ізраіля.

Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Паўднёвай акругі Ізраіля. Тут размешчаны шэраг навучальных устаноў, у тым ліку Універсітэт Бен-Гурыёна, бальніца «Сарока» (другая па велічыні ў Ізраілі), акруговы суд, гарадскі тэатр, рэгіянальныя аддзяленні розных урадавых службаў. У пачатку XXI стагоддзя горад таксама з’яўляецца буйным культурным і прамысловым цэнтрам. Біблейская Вірсавія (Тэль-Беэр-Шэва) размешчана на паўночны захад ад сучаснага горада; у 2005 годзе атрымала статус аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Беэр-Шэва размешчана ў Паўночным Негеве, за 81 км ад Іерусаліма, за 115 км ад Тэль-Авіва і за 240 км ад Эйлата.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 27 студзеня 2024.
  2. https://www.beer-sheva.muni.il/City/OnTheCity/b7numbers/Documents/demographic-dash.html Праверана 8 чэрвеня 2020.
  3. Беэр-Шева // Т. 3. Бари — Браслет. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  4. Артыкул «Беер-Шева» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  5. Быц. 21:28

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ספר באר-שבע (іўрыт) / בעריכת יהודה גרדוס ויהודה שטרן. — ירושלים: כתר, 1979.
  • ‏אנציקלופדיה «מפה»‏‎ (іўрыт). — ‏מפה‏‎, 2000. — Т. 1. — С. 120—125.
  • ארץ הנגב — אדם ומדבר — חלק ב' (іўрыт) / בעריכת אבשלום שמואלי ויהודה גרדוס. — אוניברסיטת בן-גוריון - החוג לגאוגרפיה, אוניברסיטת תל אביב - החוג לגאוגרפיה, מכון לחקר המדבר שדה בוקר, הוצאה לאור משרד הבטחון, 1979.
  • אנצקלופדיה לתולדות ארץ-ישראל (іўрыт). — מודן/משרד בטחון הוצאה לאור, 1986. — Т. כרך א'.
  • באר-שבע ואתריה (іўрыт) / עריכה: גדעון ביגר ואלי שילר, יעץ: פרופ' יהודה גרדוס. — ירושלים: אריאל, 1991.
  • איתן גלעד. נתונים דמוגרפיים באר-שבע (іўрыт). — עיריית באר-שבע (היחידה לסקר ולמחקר עירוני), אוניברסיטת בן-גוריון, 1974.
  • מדריך ישראל (השרון דרום מישור החוף וצפון הנגב) (іўрыт) / דוד אלון (עורך). — ירושלים: כתר, משהב"ט- הוצ"ל, 1979. — С. 272—283.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]