Парвенір
| Горад і камуна | |||
| Парвенір | |||
|---|---|---|---|
| ісп.: Porvenir | |||
|
|||
| 53°18′ пд. ш. 70°22′ з. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Вобласць | Магальянэс і Чылійская Антарктыка | ||
| Правінцыя | Цьера-дэль-Фуэга | ||
| Мэр | Мірасоль Андрадэ Кардэнас Marisol | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1894 | ||
| Плошча | 9707,4 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 13 м | ||
| Часавы пояс | UTC-4, летам UTC-3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 5591 чалавек (2007) | ||
| Шчыльнасць | 0,79 чал./км² | ||
| Афіцыйная мова | іспанская | ||
| Іншае | |||
| Карта |
на карце вобласці Магальянэс і Чылійская Антарктыка |
||
|
|
|||
| muniporvenir.cl (ісп.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Парвенір (ісп.: Porvenir) — адзіны чылійскі горад на галоўным востраве архіпелага Вогненная Зямля — Ісла-Грандэ. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны і правінцыі Цьера-дэль-Фуэга, якая ўваходзіць у склад вобласці Магальянэс і Чылійская Антарктыка. Насельніцтва — 4 734 чалавек (2002), з якіх каля дзвюх тысяч салдат чыліскага гарнізону. Большасць жыхароў мае харвацкае паходжанне.
Тэрыторыя камуны — 9707,4 км². Колькасць насельніцтва — 5591 жыхароў (2007). Шчыльнасць насельніцтва — 0,79 чал/км².
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны ў 41 км на паўднёвы ўсход ад адміністрацыйнага цэнтра вобласці Пунта-Арэнас і знаходзіцца на беразе бухты Карамке (на мове індзейскага племені селькнамаў — мелкаводдзе) насупраць Пунта-Арэнаса — самага паўднёвага кантынентальнага горада на Зямлі, ад якога аддзелены Магеланавым пралівам. Гарады злучае паромная пераправа.
Парвенір мае свой аэрапорт, размешчаны на паўночны ўсход ад горада. У горадзе працуе музей Вогненнай Зямлі, заснаваны Фернанда Кардэра Руске ў 1980 годзе. У ім сабраны экспанаты, прысвечаныя побыту карэннага індзейскага племя селькманаў, а таксама экспанаты, прысвечаныя адкрыццю і эксплуатацыі радовішчаў золату. Планіроўка горада прамавугольная, у цэнтры знаходзіцца Югаслаўскі парк. У Парвеніры быў заснаваны першы ў Паўднёвай Амерыцы кінатэатр. Аснова эканомікі горада — турызм.
Камуна Парвенір мяжуе:
- на поўначы — з камунай Прымавера
- на ўсходзе — з правінцыяй Вогненная Зямля (Аргенціна)
- на поўдні — з камунай Цімаукель
- на захадзе — з камунай Пунта-Арэнас
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першым паселішчам на месцы сучаснага Парвеніра быў паліцэйскі пост, які пабудавалі ў 1883 годзе падчас залатой ліхаманкі на Вогненнай Зямлі. У 1894 быў для заснаваны горад Пуэрта-Парвенір. Першымі жыхарамі горада былі еўрапейскія імігранты, якія прыехалі сюды ў пошуках золата.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат у горадзе халаднаваты, марскі, але адносна вільготны. Тэмпература змяняецца ад 1,0-1,5°С у ліпені да 10,0-10,5 °C у студзені (сярэднегадавая — каля 6 °C). Ападкі выпадаюць раўнамерна на працягу года, усяго 370 мм у год. Летам ападкі выпадаюць у выглядзе дажджу, зімой — у выглядзе дажджу ці снегу.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2007 года насельніцтва камуны складае 5591 чалавек, з якіх 3429 мужчын і 2162 жанчыны.
Насельніцтва камуны складае 3,57 % ад агульнай колькасці насельніцтва вобласці Магальянэс і Чылійская Антарктыка. 12,54 % складае сельскае і 87,43 % — гарадское насельніцтва.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Бухта Карамке ў Парвеніры
-
Помнік імігрантам
-
Югаслаўскі парк
