Вогненная Зямля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Disambig-dark.svg Магчыма, вы шукаеце востраў Вогненная Зямля.
Вогненная Зямля
ісп. Tierra del Fuego
BeagleChannelGlacier.jpg
Бераг Вогненнай Зямлі, від з праліва Бігля
Характарыстыкі
Колькасць астравоўкаля 40 тыс. 
Найбуйнейшы востраўвостраў Вогненная Зямля 
Агульная плошча73 753 км²
Найвышэйшы пункт2 488 м
Насельніцтва251 000 чал. (2006)
Шчыльнасць насельніцтва3,4 чал./км²
Размяшчэнне
54°10′ пд. ш. 68°30′ з. д.HGЯO
Краіна
Вогненная Зямля (Аргенціна)
Вогненная Зямля
Вогненная Зямля
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Вогненная Зямля (ісп.: Tierra del Fuego [tjera ðel fweɣo]) — архіпелаг на крайнім поўдні Паўднёвай Амерыкі, у склад якога ўваходзіць каля 40 тысяч астравоў. Плошча — 73753 км², з іх на Ісла-Грандэ прыпадае каля 48 тыс. км². Вогненная Зямля аддзеленая ад мацерыка Магеланавым пралівам, а ад Антарктыдыпралівам Дрэйка. Найбуйнейшы востраў Ісла-Грандэ, астравы Остэ і Наварына аддзелены ад яго пралівам Бігль. Іншыя буйныя астравы: Лос-Эстадас, Гордан, Доўсан, Санта-Інэс. Найбольш паўднёвым лічыцца востраў Горнас.

Вогненную зямлю адкрыў у 1520 годзе Магелан, даўшы назву ад пабачанай ім ноччу вялікай колькасці агнёў.

Усходняя частка архіпелагу Вогненная Зямля належыць да Аргенціны, заходняя — да Чылі.

На Вогненнай Зямлі знаходзіцца самы паўднёвы горад Зямлі Ушуая.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]