Расарыа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Расарыа)
Горад
Расарыа
Rosario
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Правінцыя
Раён
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
5 жніўня 1852
Плошча
179 км²
Вышыня цэнтра
31 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
909 397 чалавек (2001)
Шчыльнасць
5080,43 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0341
Паштовы індэкс
S2000
Афіцыйны сайт
rosario.gov.ar (ісп.)
Расарыа на карце Аргенціны
Расарыа (Аргенціна)
Расарыа

Раса́рыа (ісп.: Rosario) — горад у Аргенціне, у правінцыі Санта-Фэ. З насельніцтвам у 909 397[1] жыхароў (перапіс 2001 года) з’яўляецца трэцім па колькасці ў краіне, пасля Буэнас-Айрэса і Кордавы. Горад размешчаны на беразе ракі Парана, у 300 км на паўночны захад ад Буэнас-Айрэса. Разам з прыгарадамі і найбліжэйшымі гарадамі ўтварае агламерацыю з насельніцтвам 1 121 441 чалавек. Для паўночнага ўсходу Аргенціны горад з’яўляецца важным чыгуначным вузлом і марскім портам, марскія судны дасягаюць Расарыа па рацэ Парана.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каланіяльнае паселішча на месцы, дзе цяпер размешчаны горад, вядома з XVII стагоддзя. Назва паселішча азначае разарый — традыцыйныя каталіцкія пацеркі, а таксама малітву, якую чытаюць па гэтых пацерках, і ў перакладзе з лацінскага азначае «вянок з руж».

З 1751 года вядома імя першага бургамістра — Сант’яга дэ Мантэнегра (ісп.: Santiago de Montenegro). У 1812 годзе генералам Мануэлем Бельграна (ісп.: Manuel Belgrano) у мястэчку быў упершыню падняты нацыянальны сцяг Аргенціны, пра гэту падзею сёння нагадвае помнік у цэнтры горада. Да сярэдзіны XVIII ст. развіццё горада праходзіла вельмі павольна, і толькі з 1880 года, калі законы аб эміграцыі ў Аргенціну з Еўропы былі спрошчаны, у Расарыа пачаўся бурны прырост насельніцтва і развіццё прамысловасці. Да 1887 годзе ў горадзе пражывала 50 914 чал., а ў 1926 г. — ужо 407 000, з іх 47 % нарадзіліся за мяжой (італьянцы, немцы, харваты, палякі і іншыя). 19 мая 1969 г. у горадзе ўспыхнула паўстанне супраць дыктатарскага рэжыму ў краіне.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]