Перайсці да зместу

Сан-Луіс-Патасі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Сан-Луіс-Патасі)
Населены пункт
Сан-Луіс-Патасі
ісп.: San Luis Potosí
22°08′59″ пн. ш. 100°58′30″ з. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1592
Вышыня цэнтра 1 871 м
Часавы пояс UTC-6
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 772 828 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 444
Паштовы індэкс 78000
ayuntamientoslp.gob.mx
Паказаць/схаваць карты
Сан-Луіс-Патасі (Мексіка)
Сан-Луіс-Патасі
Сан-Луіс-Патасі

Сан-Луі́с-Патасі́[1] (ісп.: San Luis Potosí; звычайна проста Сан-Луіс) — горад у Мексіцы, адміністрацыйны цэнтр штата Сан-Луіс-Патасі. Насельніцтва — 1 085 000 чалавек (2005).

З’яўляецца самым густанаселеным горадам штата. Горад размешчаны на вышыні 1850 метраў над узроўнем мора. Назва Сан Луіс Патасі паходзіць ад імя французскага караля Людовіка IX Святога (San Luis Rey de Francia). Патасі дададзена ў гонар багатай балівійскай шахты, пасля таго як у мястэчку Сера дэ Сан Педра, што непадалёк ад Сан Луіс Патасі, было знойдзена шмат срэбра. Людзі верылі, што ў гэтай шахце так шмат срэбра, што можна было з яго пабудаваць мост ад Балівіі да Іспаніі. Горад быў заснаваны ў 1592 годзе. У даіспанскі час тэрыторыі, на якіх размешчаны горад, былі заселеныя плямёнамі чычымекаў і атомі.

Год Колькасць
2010 772 828

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]