Патасі
| Горад | |||||
| Патасі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Potosí, P’utuqsi | |||||
|
|||||
| 19°35′ пд. ш. 65°45′ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Кіраўнік | Q134178612? | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1545 | ||||
| Вышыня цэнтра | 4090 м | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Афіцыйная мова | іспанская, аймара, кечуанскія мовы і гуарані, мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 02 | ||||
| Паштовы індэкс | 0501[2] | ||||
|
|
|||||
| potosi.bo (ісп.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 420 рус. • англ. • фр. |
Патасі (кечуа: P’utuqsi, ісп.: Potosí) — сталіца аднайменнага дэпартамента ў Балівіі, аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Горад Патасі размешчаны за 164 км ад сталіцы Балівіі Сукрэ. Ён лічыцца самым высокім у свеце (размешчаны на вышыні каля 4100 м над узроўнем мора). Горад быў заснаваны 10 красавіка 1545 г. і меў назву тады Вілля-Імперыял-дэ-Карлас у гонар іспанскага караля Карласа V. Індзеец Дыега Уальпа годам раней знайшоў у гары Сера-Рыка паклады срэбнай руды. Яго адкрыццё, якое мела вагу для іспанскіх захопнікаў, прывяло да нараджэння горада.
У сярэдзіне 17 ст. Патасі ператварыўся ў самы багаты горад Амерыкі і самы вялікі ў свеце прамысловы комплекс. Здабыча срэбнай руды ажыццяўлялася некалькімі фабрыкамі, якія працавалі з выкарыстаннем гідраўлічнай энергіі. У сувязі з драпежніцкай эксплуатацыяй і знясіленнем радовішчаў срэбра ў другой палове 18 ст. пачаўся заняпад горада.
У 20 ст. Патасі заставаўся цэнтрам здабычы алавяных і вальфрамавых руд. Горад захоўвае сляды былой велічы — барочныя царквы, Манетны двор Каса-Рэал-дэ-Манеда, асабняк Каса-дэ-ла-Трэс-Партадэс, «Крыштальны палац», Сабор Патасі і многія іншыя будынкі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
