Горназаводскі Урал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ніжнетагільскі музей-запаведнік «Горназаводскі Урал»
Контора главного управления демидовскими заводами, Ленина,1 2.JPG
Заснаваны 1841 год
Месцазнаходжанне Сцяг Расіі Ніжні Тагіл, праспект Леніна, 1
Тэлефон (3435)41-64-04
Праезд Трамвай 1,3,8,9,12,15,17; аўтобус 3,5,7,8,14,17,34,41
Дырэктар Меркушава Эльвіра Раісаўна
museum-nt.ru
Commons-logo.svg Ніжнетагільскі музей-запаведнік «Горназаводскі Урал» на Вікісховішчы

Ніжнетагільскі музей-запаведнік «Горназаводскі Урал» — музейнае аб'яднанне музеяў і культурных аб'ектаў Ніжняга Тагіла, комплекс помнікаў спадчыны, гісторыі і культуры і аб'яднанне музейных устаноў Ніжняга Тагіла. Музей размяшчаецца ў будынку былога Гарсавета, у Ленінскім раёне горада, на скрыжаванні праспекта Леніна і вуліцы Астроўскага, у гістарычным цэнтры горада. Комплекс будынкаў Гісторыка-краязнаўчага музея, галоўнага будынка-кіравання «Горназаводскага Урала» і гістарычнага архіва Ніжняга Тагіла завецца «Тагільскі крэмль».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей-запаведнік «Горназаводскай Урал» быў заснаваны ў 1841 г. П. Н. Дзямідавым і спачатку зваўся «Музеум прыродазнаўчай гісторыі і старажытнасцей». Ён ствараўся ў якасці кунсткамеры ў гонар прыезду на Тагільскія заводы цэсарэвіча Аляксандра. Музей складаўся з некалькіх падраздзяленняў: бібліятэкі, архіва, шэрага калекцый (у прыватнасці геалагічнай, мінералагічнай і металургічнай), прадметаў са сходу Дзямідавых.

Склад музейнага аб'яднання[правіць | правіць зыходнік]

У наш час у склад «Горназаводскага Урала» уваходзяць наступныя музеі:

Культурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Музей вядзе актыўную асветніцкую дзейнасць: арганізоўвае буйныя выстаўныя праекты, такія як «Гісторыя Уральскай горназаводскай чыгункі ў XIX ст.» (2004 г.), «Гісторыя подноснага промыслу ў Ніжнім Тагіле» (2009 г.), «Жывёльны мір Урала» (2007 г.) і інш., выпускае друкаваныя выданні, арганізоўвае розныя экскурсіі і іншыя культурныя імпрэзы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]