Грамадзянская гвардыя (Іспанія)
Грамадзянская гвардыя | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Уваходзіць у | Law enforcement in Spain[d] |
Тып | жандармерыя[1] і паліцыя |
Складаецца з | |
Знакі адрознення | |
Вядомыя камандзіры | Ministry of the Interior[d] і Ministry of Defence[d] |
Сайт | guardiacivil.es (ісп.) (катал.) (галіс.) (баскск.) |
Грамадзянская гвардыя (ісп.: Guardia Civil) — паліцэйскае ваенізаванае фарміраванне, якое знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства ўнутраных спраў Іспаніі. Нароўні з Нацыянальнай паліцыяй выконвае функцыі па ахове правапарадку, але, у адрозненне ад паліцыі, дзейнічае пераважна за межамі гарадоў[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Грамадзянская гвардыя была створана ў 1844 годзе герцагам Франсіска дэ Аумада для барацьбы з атрадамі разбойнікаў, якія з’явіліся пасля Пірэнэйскіх войнаў з Напалеонам і наступных за імі ўнутраных канфліктаў[3].
Падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў Грамадзянская гвардыя ў асноўным ваявала супраць прыхільнікаў Другой Рэспублікі.
1 кастрычніка 2017 года атрады Грамадзянскай гвардыі былі прыменены падчас аперацыі па прадухіленні галасавання выбаршчыкаў у Каталоніі на рэферэндуме за незалежнасць, які быў раней абвешчаны па-за законам Канстытуцыйным судом Іспаніі[4]. У выніку беспарадкаў пацярпела больш за 900 чалавек, а гвардзейцаў абвінавацілі ў непрапарцыйным прымяненні сілы[5]. Тым не менш некаторыя крыніцы лічаць, што гвардзейцы прытрымліваліся літары закону і выконвалі загады ў дакладнай адпаведнасці з нормамі Канстытуцыі.[6].
Абавязкі[правіць | правіць зыходнік]
У абавязкі Грамадзянскай гвардыі ўваходзіць:
- забеспячэнне грамадскай бяспекі і падтрыманне грамадскага парадку (на зямлі, на вадзе і ў паветры);
- забеспячэнне назірання, кантролю і абароны грамадскіх месцаў і аб’ектаў;
- прадухіленне злачынстваў;
- арганізацыя фіскальнай абароны іспанскай дзяржавы ад праяў кантрабанды і махлярства (памежны паліцэйскі кантроль, мытны кантроль, выяўленне сетак і каналаў нелегальнай іміграцыі і г. п.);
- забеспячэнне парадку і бяспекі на міжгародніх аўтамабільных магістралях;
- аказанне садзейнічання, і арганізацыя дапамогі і абароны грамадзянскага насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый (катастроф);
- аказанне садзейнічання судовай паліцыі, судовым трыбуналам і супрацоўніцтва з пракурорскімі органамі ў расследаванні злачынстваў, затрыманні падазраваных асоб, падрыхтоўцы тэхнічных паліцэйскіх справаздач, збор сведкавых паказанняў і абарона сведак;
- збор і аналіз інфармацыі, якая мае дачыненне да грамадскай бяспекі, у асаблівасці, — да арганізацыі тэрарыстычнай дзейнасці;
- арганізацыя транспартнага перамяшчэння зняволеных, арыштаваных і сведкаў;
- ахова зброі і выбуховых рэчываў.
Адрозненні паміж гвардыяй і паліцыяй[правіць | правіць зыходнік]
З тэрытарыяльнага пункту гледжання, зонай адказнасці нацыянальнай паліцыі Іспаніі з’яўляюцца буйныя гарады, а Грамадзянская гвардыя адказвае за астатнюю тэрыторыю краіны і мора.
З функцыянальнага пункту гледжання, нацыянальная паліцыя кантралюе міграцыйныя органы, выдачу засведчвальных дакументаў, пашпартоў, азартны бізнес, а таксама прыватную бяспеку. У кампентэнцыю Грамадзянскай гвардыі ўваходзяць пытанні кантролю за абарачэннем зброі і выбуховых рэчываў, кантрабанды, шляхоў зносін, рэгуляванне партоў і аэрапортаў[7].
У адрозненне ад звычайных іспанскіх паліцыянтаў і вайскоўцаў, якія могуць здымаць кватэры і жыць у іх з сем’ямі, грамадзянскія гвардзейцы пазбаўлены такога права і ўвесь час жывуць у казармах, якіх сёння па ўсёй Іспаніі налічваецца больш за 3 тыс.[3]. Такі стан спраў выклікае шматлікія пратэсты з боку некаторых гвардзейцаў[8], якія бачаць у гэтым парушэнне сваіх агульнаграмадзянскіх правоў.
Форма і сімволіка[правіць | правіць зыходнік]
Грамадзянскія гвардзейцы носяць асаблівую форму зялёнага колеру, а на афіцыйных мерапрыемствах — гістарычны галаўны ўбор: чорную лакіраваную трыкутку «трыкорніа», якая з’яўляецца сімвалам гвардыі. Пры нясенні паўсядзённай службы выкарыстоўваюцца зручнейшыя фуражкі з казырком.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Грамадзянская гвардыя падчас святочных мерапрыемстваў у Мадрыдзе. 2008.
Казарма Грамадзянскай гвардыі ў Більбаа.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ http://www.guardiacivil.es/es/index.html
- ↑ Правоохранительные органы государств-участников ОБСЕ Архівавана 4 ліпеня 2015.
- ↑ а б http://oficery.ru/security/5454 Архівавана 12 верасня 2018. Жандармы в черных треуголках
- ↑ Гражданская гвардия Испании объяснила силовые действия в Каталонии(руск.), Interfax.ru (1 кастрычніка 2017). Праверана 3 кастрычніка 2017.
- ↑ Каталонский депутат считает безответственными действия властей в ходе референдума(руск.), RT на русском . Праверана 3 кастрычніка 2017.
- ↑ Гражданская гвардия обвинила полицию Каталонии в бездействии на референдуме(руск.), РИА Новости (20171010T1339+0300Z). Праверана 1 лістапада 2017.
- ↑ Полиция Испании. Испания по-русски - все о жизни в Испании . Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2016.
- ↑ Портал "Русская Испания". Форум - Практикум по иммиграции. Новости . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.