Грамадзянская платформа (Расія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грамадзянская платформа
руск.: «Гражданская платформа»
Выява лагатыпа
Лідар Рыфат Шайхудзінаў
Заснавальнік Міхаіл Прохараў
Дата заснавання 4 чэрвеня 2012
Штаб-кватэра Масква, вул.2-ая Звенігарадская, д.12, буд.1
Краіна
Ідэалогія эканамічны лібералізм
Саюзнікі і блокі АНФ
Колькасць членаў 631
(на 19 мая 2013 г.)
26 030
(на 2 ліпеня 2014 г.)
Месцаў у Дзяржаўнай Думе
1 / 450
Сайт праваяпартия.рф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Грамадзянская платформа» — (руск.: «Гражданская платформа») расійская правая палітычная партыя, створаная 4 чэрвеня 2012 года. Па выніках выбараў 2013 і 2014 гадоў «Грамадзянская платформа» заняла 1-е месца сярод непарламенцкіх партый. Партыя мае прадстаўнікоў у заканадаўчых органах улады і мясцовым самакіраванні ў 25 рэгіёнах. Агульная колькасць абраных прадстаўнікоў «Грамадзянскай платформы» ў органах улады і мясцовым самакіраванні — 73 чалавекі. Мае свайго пасла ў Думе. Прадстаўнік «Грамадзянскай платформы» быў абраны мэрам Екацярынбургу; таксама пры падтрымцы партыі абраныя кіраўнікі гарадоў: Тальяці і Яраслаўль. Па выніках выбараў у Дзяржаўную думу 2016 году член партыі стаў дэпутатам ад аднамандатнай акругі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]