Грамадзянская платформа (Расія)
Выгляд
Грамадзянская платформа | |
---|---|
руск.: «Гражданская платформа» | |
Лідар | Рыфат Шайхудзінаў |
Заснавальнік | Міхаіл Прохараў |
Дата заснавання | 4 чэрвеня 2012 |
Штаб-кватэра | Масква, вул.2-ая Звенігарадская, д.12, буд.1 |
Краіна | |
Ідэалогія | эканамічны лібералізм |
Саюзнікі і блокі | АНФ |
Колькасць членаў |
631 (на 19 мая 2013 г.) 26 030 (на 2 ліпеня 2014 г.) |
Месцаў у Дзяржаўнай Думе |
1 / 450 |
Сайт | праваяпартия.рф |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Грамадзянская платформа» — (руск.: «Гражданская платформа») расійская правая палітычная партыя, створаная 4 чэрвеня 2012 года. Па выніках выбараў 2013 і 2014 гадоў «Грамадзянская платформа» заняла 1-е месца сярод непарламенцкіх партый. Партыя мае прадстаўнікоў у заканадаўчых органах улады і мясцовым самакіраванні ў 25 рэгіёнах. Агульная колькасць абраных прадстаўнікоў «Грамадзянскай платформы» ў органах улады і мясцовым самакіраванні — 73 чалавекі. Мае свайго пасла ў Думе. Прадстаўнік «Грамадзянскай платформы» быў абраны мэрам Екацярынбургу; таксама пры падтрымцы партыі абраныя кіраўнікі гарадоў: Тальяці і Яраслаўль. Па выніках выбараў у Дзяржаўную думу 2016 году член партыі стаў дэпутатам ад аднамандатнай акругі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грамадзянская платформа (Расія)