Грамадзянскі сектар Еўрамайдану

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Грамадзянскі сектар Еўрамайдану (укр.: Громадський сектор Євромайдану) — суполка актывістаў Еўрамайдану. Асноўны прынцып арганізацыі — негвалтоўны супраціў. Актывісты аб’ядналіся пасля сілавога разгону студэнтаў 30 лістапада 2013 года, стварыўшы ў Кіеве на тэрыторыі Міхайлаўскага манастыра пункт дапамогі. Штаб-кватэры ГСЕ дзейнічаюць у Кіеве, Львове, Харкаве.