Гранд-Жат

Гранд-Жат (фр.: Île de la Jatte) — востраў на Сене, прыблізна 2 км даўжынёй, размешчаны ў О-дэ-Сен паміж Нёі-сюр-Сен і Левалуа-Перо з аднаго, і Курбевуа з іншага боку. Паўднёвая частка вострава належыць да камуны Нёі-сюр-Сен, а паўночная да камуны Левалуа-Перо.
Геаграфія і гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Востраў Жат перасечаны двума мастамі — мостам Левалуа на паўночным ускрайку і мастом Курбевуа ў сярэдзіне. На востраве Жат, які раней насіў імя Гранд-Жат, пабудаваны жылы квартал. На востраве таксама размешчаны гарадскія паркі, з якіх сад храма Кахання, знаходзіцца на поўдні і злучаны з правым берагам (Neuilly-sur-Seine) пераходам, а парк вострава Жат размешчаны на паўночным ускрайку вострава разам з пчальнікамі і музеем Сены.
Востраў Жат з'яўляецца адным з фешэнэбельных і дарагіх месцаў Парыжу. Вядомы як месца жыхарства многіх парыжскіх знакамітасцяў. Нікаля Сарказі жыў там са сваёй былой жонкай. Многія вядомыя акцёры, спевакі, журналісты пражываюць на востраве.
Адлюстраванне ў мастацтве[правіць | правіць зыходнік]
Востраў стаў знакаміты дзякуючы карціне Жоржа Сёра «Нядзельны дзень на востраве Гранд-Жат», завершанай мастаком у маі 1886 года і якая знаходзіцца цяпер у Інстытуце мастацтваў у Чыкага.
-
Figures assises, 1884
-
-
Groupe de personnages, 1884-1885
-
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гранд-Жат
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Востраў}}. |