Гранд-Фліт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гранд-Фліт (англ. Grand Fleet — «Вялікі флот») — назва брытанскага флота падчас Першай сусветнай вайны, які базіраваўся ў метраполіі. Першы камандуючы флотам — сэр Джон Джэліка, яго пераемнікам стаў камандуючы лінейнымі крэйсерамі Гранд-Фліта адмірал сэр Дэвід Біці.

На працягу ўсёй вайны Гранд-Фліт удзельнічаў толькі ў адным вялікім сутыкненні — Ютландскай бітве 1916 з кайзераўскім Флотам адкрытага мора. У гэтай бітве Гранд-Фліт пад камандаваннем адмірала Джэлікі не здолеў разграміць нямецкі флот, нягледзячы на падаўляльную перавагу ў сілах. Страты Гранд-Фліта па агульнаму водазмяшчэнню амаль удвая перавысілі страты Флота адкрытага мора. Аднак гэтага аказалася недастаткова, каб скасаваць панаванне брытанскага флота ў Паўночным моры. У выніку Германія адмовілася ад актыўнага выкарыстання лінейных сіл свайго флота і перайшла да неабмежаванай падводнай вайны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]