Гранічна дапушчальны выкід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гранічна дапушчальны выкід (ГДВ) — параметр для апісання колькасці забруджвальнага рэчыва ў выкіданых газах, што лічыцца гранічна дапушчальнай пры яго выкідзе ў атмасферу за пэўную адзінку часу.

ГДВ вызначаецца для ўсіх крыніц забруджвання атмасферы (і для ўсіх дамешкаў, якія выкідаюць гэтыя крыніцы) такім чынам, каб выкіды шкодных рэчываў з пэўнай крыніцы і сукупнай колькасці крыніц горада або іншага населенага пункта не стваралі, з улікам перспектывы развіцця прамысловых прадпрыемстваў і рассейвання ў атмасферы шкодных рэчываў, прыземную канцэнтрацыю, якая перавышае іх ГДКмр.

Асноўныя значэнні ГДВ — максімальныя разавыя — вызначаюць пры поўнай нагрузцы на газаачышчальнае і тэхналагічнае абсталяванне ў звыклым рэжыме работы, без іх перавышэння на працягу 20-хвілінных інтэрвалаў. Нароўні з максімальнымі разавымі (кантрольнымі) значэннямі ГДВ (г/з) вызначаюць вытворныя ад іх гадавыя значэнні ГДВг (т/г) для асобных крыніц і прадпрыемства агулам з улікам часавай нераўнамернасці выкідаў, у тым ліку за кошт планавага рамонту газаачышчальнага і тэхналагічнага абсталявання.

Пры немагчымасці дасягнення прадпрыемствам значэнняў ГДВ з прычын аб’ектыўнага характару для яго вызначаюць нормы часова ўзгодненых выкідаў (ЧУВ) шкодных рэчываў і ўводзяць паступовае зніжэнне іх паказчыкаў да значэнняў, што забяспечваюць трыманне ГДВ.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]