Графы Парыжскія
Выгляд
(Пасля перасылкі з Граф Парыжскі)
Граф Парыжскі быў кіраўніком вобласці, якая ўключае горад Парыж і яго наваколлі. Тытул выкарыстоўваўся ў перыяд кіравання Каралінгаў. Пачынаючы з Эда, які быў каралём Францыі, графства Парыжскае замацавалася за домам Раберцінаў.
З узыходжаннем на французскі прастол Гуга Капета і заснаваннем ім каралеўскай дынастыі Капетынгаў, Парыжскае графства ўвайшло ў склад каралеўскага дамена. Перад гэтым яно не надоўга перайшло ў дом Бушарыдаў — Гуга Капет дараваў яго свайму вернаму васалу Бушару I Шаноўнаму, графу Вандома.
Тытул графа Парыжскага быў адноўлены прэтэндэнтамі на французскі трон ад Арлеаністаў для таго, каб падкрэсліць сваю прыналежнасць да Капетынгскага дому.
- Грыфан (каля 726—753), сын Карла Мартэла і Сванхільды Баварскай.
- Жэрар I (752—778), бацька Эцьена, Бегана і Летхарда I.
- Эцьен (778—811), сын папярэдняга.
- Беган ці Бега (815—816), брат папярэдняга.
- Летард I, граф дэ Фезансак, затым граф Парыжа (816), брат папярэдняга.
- Жэрар II (каля 790—877), таксама Жырар дэ Русільён, граф Парыжа з 834, герцаг В'енуа, герцаг Ліянэ (863), сын Летарда I і брат Адаларда Сенешаля.
- Летард II (згад. 816), сын Бегана.
- Адалард, унук Бегана, пфальцграф (877), граф Парыжа. Бацька Адэлаіды, жонкі караля Людовіка II Заікі.
- Конрад I Бургундскі (каля 800—863), сын Вельфа I.
- Эд (пам. 898), граф Парыжа, затым кароль Францыі.
- Роберт I (пам. 923), маркграф Нейстрыі, граф Парыжа, Блуа, Анжэра, Тура, Арлеана, затым кароль Францыі.
- Гуга Вялікі (пам. 956), герцаг Францыі.
- Гуга Капет (пам. 996), сын папярэдняга.
- Бушар I Шаноўны, граф Вандома, граф Парыжа (987—1005).
- Рэно дэ Вандом, біскуп парыжскі, граф Парыжа (1005—1017), сын папярэдняга.
Тытулярны граф пры Ліпеньскай манархіі
[правіць | правіць зыходнік]- Філіп Арлеанскі, граф Парыжа (1838—1848), затым тытулярны граф.
Тытулярныя графы
[правіць | правіць зыходнік]- Філіп Арлеанскі, «граф Парыжа» (1838—1894).
- Генрых Арлеанскі, «граф Парыжа» (1929—1999).
- Генрых Арлеанскі, «граф Парыжа, герцаг Францыі» (з 1999).