Гродзенскі філіял БІП

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гродзенскі філіял БІП
Дырэктар Юрый Юр’евіч Гняздоўскі
Юрыдычны адрас Гродна, вул. Маставая, 39
Сайт bip-grodno.by

Гродзенскі філіял БІП — філіял Беларускага інстытута правазнаўства ў г. Гродна, размешчаны ў будынку былога танкасуконнага камбіната па адрасе вул. Маставая, 39.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 1994 годзе, у той час вучэбна-адукацыйны працэс забяспечваўся адной кафедрай, першы набор студэнтаў быў праведзены па спецыяльнасці «Правазнаўства». Да 2010 года філіял размяшчаўся разам з Гродзенскім дзяржаўным прафесійным электратэхнічным каледжам імя І. Счаснага ў будынку па вуліцы Дзяржынскага, 41б. У 20052008 гадах таксама арандаваў памяшканні ў будынку па адрасе вул. Горкага, 121, дзе цяпер месціцца Упраўленне следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.

Будынак Гродзенскага філіяла БІП з іншага боку р. Нёман

З 2010 года месціцца ў новым будынку ў цэнтры горада на беразе р. Нёман. У філіяле створаны зал судовых пасяджэнняў для разгледжання судамі крымінальных, цывільных, эканамічных спраў у выязную сесію, правядзення дзелавых гульняў са студэнтамі па дысцыплінах працэсуальнага цыклу.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўку спецыялістаў у інстытуце па 150 дысцыплінах ажыццяўляюць 4 кафедры:

  • Кафедра тэорыі і гісторыі права
  • Кафедра крымінальнага права, працэсу і крыміналогіі
  • Кафедра філасофіі, паліталогіі і псіхалогіі
  • Кафедра цывільнага і міжнароднага права

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Правазнаўства (спецыялізацыя «Гаспадарчае права»; «Падатковае і банкаўскае права»)
  • Міжнароднае права (спецыялізацыя «Міжнароднае мытнае права»)
  • Паліталогія (спецыялізацыя «Палітычная ўлада і палітычныя сістэмы»)
  • Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве («Эканоміка і прававое забеспячэнне гаспадарчай дзейнасці»)

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]