Грудная поласць
Выгляд
(Пасля перасылкі з Грудная паражніна)
Грудная поласць, грудная паражніна[1][2] (лац.: cavum thoracis) — пярэдняя частка поласці цела млекакормячых жывёл і чалавека. Размешчана ў грудной клетцы і абмежавана ўнутрыгрудной фасцыяй. Ад брушной поласці аддзелена дыяфрагмай.
Сценкі грудной поласці высцілае ўнутрыгрудная фасцыя (лац.: fascia endothoracica). Цэнтральныя аддзелы грудной поласці занятыя міжсценнем, па баках ад якога размешчаны лёгкія. Лёгкія з усіх бакоў акружаныя шчылінападобнымі плеўральнымі поласцямі, сфарміраванымі вісцэральным (унутраным) і парыетальным (вонкавым) лісткамі плеўры.
Зноскі
- ↑ Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С. П. Ярошевич, Л. Н. Бойцов, Д. В. Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8.
- ↑ Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў : для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі / В. І. Варанец. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2013. — 208 с. ISBN 978-985-7058-13-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грудная поласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Сапин М. Р., Брыксина З. Г. — Анатомия человека //Просвещение, 1995 г.