З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сі́да, таксама Грудніка (Sida) — род кветкавых раслін сямейства Мальвавыя (Malvaceae).
Род уключае ў сябе, па розных ацэнках, ад 125 да 150 відаў траў і паўкустоў, распаўсюджаных паўсюдна ў трапічных і субтрапічных абласцях планеты. Некаторыя віды таксама могуць расці ва ўмераных шыротах. На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана сіда гермафрадытная (Sida hermaphrodita).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».