Алфавіт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Caslon-schriftmusterblatt.jpeg

алфаві́т (грэч.: ἀλφάβητος); ад новагрэч. назваў першых літар α альфа і β бэта[1] ) або а́збука (ад стараслав. назваў першых літар а аз і б букі) — сукупнасць літар, прынятых у мове і размешчаных у пэўным парадку.

Паслядоўнасць размяшчэння літар у алфавіце з'яўляецца агульнапрынятай і абавязковай, хоць па сваім характары умоўнай. Кожная літара ў алфавіце мае сваё пэўнае месца і, звычайна, назву, якую належыць адрозніваць ад гучання.

Алфавіт адрозніваецца ад піктаграфічнага (ідэаграфічнага) пісьма, дзе знакі абазначаюць паняцці (шумерскі клінапіс) і марфемнага і лагаграфічнага пісьма, дзе знакі абазначаюць асобныя марфемы (кітайскае пісьмо) альбо словы.

Таксама лінгвісты адрозніваюць «сапраўдныя» алфавіты ад абджадаў (кансанантнае пісьмо) і абугідаў (кансанантна-складовае, сілабічнае пісьмо). Усе тры адрозніваюцца сваім падыходам да адлюстравання на пісьме галосных гукаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі алфавіт

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.65