Грушавы сок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Туніскі грушавы сок у пачку

Грушавы сок — прадукт, які атрымліваецца з груш.

Сок[правіць | правіць зыходнік]

Свежавыціснуты грушавы сок звычайна мае каламутны выгляд і густую кансістэнцыю. Грушавы сок прадаецца ў крамах разліты ў пачкі або пластмасавыя ці шкляныя бутэлькі. Грушавы сок багаты хімічным складам. Высокае ўтрыманне калію дапамагае выводзіць камяні з нырак, умацоўвае сасуды і лечыць мочакаменную хваробу.

Разнавіднасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Грушавы мёд, або густы грушавы сок, званы таксама глейкая груша або грушавы канцэнтрат, — непразрысты, цёмна-карычневы (аж да чорна-карычневага) загуслы сок з грушы (часам у яго дадаюць яблычны сок). Вырабляецца, у асноўным, у цэнтральнай Швейцарыі. Падобныя прадукты (vin cuit або raisinée) вядомыя ў кантонах Юра, Во і Фрыбур. Фабрычная вытворчасць пад лэйблам «Бірнель» наладжана фірмай Уніпекцін у Эшанцы.