Груша лясная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Груша лясная
Birnbaum am Lerchenberg retouched.jpg
Дарослае дрэва
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pyrus pyraster (L.) Du Roi

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  836798
NCBI  356590
EOL  631562
GRIN  t:313572
IPNI  60454465-2
TPL  tro-50076981

Груша лясная[3] (Pyrus pyraster) — від роду Груша (Pyrus), часам разглядаецца як падвід грушы звычайнай (Pyrus communis).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Reitter-Abel Holzarten T021.jpg
Батанічная ілюстрацыя
Wild Pear Flowers detail.JPG
Кветкі
Rosaceae - Pyrus pyraster - Perastro.JPG
Плады

Дрэвы дасягаюць вышыні ад 8 да 20 метраў[3], сустракаюцца таксама кусты вышынёй ад 2 да 4 метраў. Груша лясная мае шэрую, з невялікімі лускавінкамі кару. Квітнее з красавіка па май. У адрозненне ад культурных формаў па іншаму выглядаюць галіны з шыпамі[3]. Расліны могуць дасягаць ўзросту 100—150 гадоў.

Лісце круглявае ці авальнае, ля аснавання няяснаклінападобныя ці круглявае. Зверху яно бліскучае, зялёнае, знізу больш светлаафарбаванае[3].

Кветкі буйныя, белыя, 2-3 см у дыяметры, на кветканожках, сабраны ў парасонабадобныя суквецці[3].

Плады груша- ці шарападобныя[3]. Смак даўкі і кіслы, годныя ў ежу толькі пасля доўгай лёжкі[3].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Ад лясной грушы былі выведзеныя сотні культурных сартоў з больш мяккімі і смачнымі пладамі. Дрэва распаўсюджана ў багатых пажыўнымі рэчывамі і цёплых пойменных лясах Цэнтральнай Еўропы, а таксама ў лесастэпавай зоне Усходняй Еўропы. Культурная форма сустракаецца паўсюдна.

Распаўсюджана ў сярэдняй і паўднёвай паласе еўрапейскай часткі Расіі, у Крыму, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі[3]. У БССР сустракаецца па поўдню, у цэнтры яе можна ўбачыць радзей. На поўначы краіны грушу можна ўбачыць вельмі рэдка і расце яна большай часткай на адкрытых месцах[3].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Драўніна лясной грушы цяжкая, малаэластычная, але трывалая і прыдатная да паліроўкі. Можа выкарыстоўвацца пры сталярнай, такарнай і разьбяной працы. У мінулым ужывалася як імітатар эбенавага дрэва.

У міфалогіі лясную грушу ўспрымаюць як месца «гнездавання» цмокаў, ведзьмаў і дэманаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 3,7 3,8 Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.

Литература[правіць | правіць зыходнік]

  • Jochen Kleinschmit (Zusammenstellung) et al.: Die Wildbirne, Pyrus pyraster (L.) Burgsd. Tagung zum Baum des Jahres am 17. und 18.3.1998 in Göttingen. Schriften aus der Forstlichen Fakultät der Universität Göttingen und der Niedersächsischen Forstlichen Versuchsanstalt, Band 125. Sauerländer, Frankfurt am Main 1998, ISBN 3-7939-5125-1.
  • Christian Wild (Red.) et al.: Beiträge zur Wildbirne. Berichte aus der Bayerischen Landesanstalt für Wald und Forstwirtschaft, Nr. 23. LWF, Freising 1999.