Перайсці да зместу

Грымюр Хаўконарсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грымюр Хаўконарсан
Дата нараджэння 1977
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID 1963886

Грымюр Хаўконарсан (ісл.: Grímur Hákonarson; нар. 1977) — ісландскі рэжысёр, сцэнарыст, мантажор.

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Ісландыі. Скончыў кінаакадэмію выканаўчых мастацтваў у Празе ў 2004 годзе. Дыпломная праца «Славек — лайно» стала першым фільмам, які атрымаў міжнароднае прызнанне. Карціна атрымала перамогу ў секцыі «Cinefoundation» Канскага кінафестывалю ў 2005 годзе і выйграла прызы на 12-ці кінафестывалях, у тым ліку «Сярэбранага Х’юга» ў Чыкага. Прэм’ера кароткаметражкі «Змаганне» адбылася ў 2007 годзе на фестывалі ў Лакарна. Стужка стала адной з самых паспяховых кароткаметражных карцін у Ісландыі, атрымаўшы 25 фестывальных узнагарод па ўсім свеце.

Зноскі

  1. Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537. Праверана 14 сакавіка 2020.