Грып
| Грып | |
|---|---|
| Мікрафатаграфія віруса грыпу, знятая пры дапамозе электроннага прасвечваючага мікраскопа, які павялічвае прыкладна ў сто тысяч разоў | |
| МКХ-10 | J10., J11. |
| МКХ-10-КМ | J11.1 |
| МКХ-9 | 487 |
| МКХ-9-КМ | 487[1][2] і 487.8[2] |
| OMIM | 614680 |
| DiseasesDB | 6791 |
| MedlinePlus | 000080 |
| eMedicine | med/1170 ped/3006 |
| MeSH | D007251 |
Грып (фр.: Grippe) — вострае інфекцыйнае захворванне дыхальных шляхоў, якое выклікае вірус грыпа. Уваходзіць у групу вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ). Перыядычна распаўсюджваецца ў выглядзе эпідэмій і пандэмій. У цяперашні час выяўлена больш за 2000 варыянтаў віруса грыпу, якія адрозніваюцца паміж сабой антыгенным спектрам.
Развіццё хваробы
[правіць | правіць зыходнік]Выклікаецца ортаміксавірусамі A, B і C. Пачынаецца з катаральнага запалення верхніх дыхальных шляхоў. Неўзабаве далучаюцца гарачка, агульная інтаксікацыя, паражэнне сярэдніх і ніжніх дыхальных шляхоў. Нярэдка бываюць бактэрыяльныя ўскладненні. Пасля хваробы застаецца працяглы тыпаспецыфічны імунітэт.
Дыягностыка
[правіць | правіць зыходнік]Вірус выдзяляюць на курыных эмбрыёнах. Сералагічны дыягназ устанаўліваюць па нарастанні цітру антыцел у РТГА, РЗК.
Лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Да апошняга часу лячэнне было звычайна сімптаматычнае, у выглядзе гарачкапаніжальных, адхарквальных, і супракашлевых сродкаў, а таксама вітаміны, асабліва вітамін С у вялікіх дозах. Цэнтр CDC рэкамендуе пацыентам спакой, дастатковую колькасць вадкасці, пазбягаць курэння і спіртных напояў.
Прафілактыка
[правіць | правіць зыходнік]Для прафілактыкі выкарыстоўваюць жывую інактываваную і субадзінкавую вакцыны, хіміяпрэпараты, гама-глабулін.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі / Уклад.: А. Красільнікаў, Л. Цітоў, Н. Казак. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. ISBN 985-06-0048-9