Грэгары Лемаршаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Грэгары Лемаршаль
Grégory Lemarchal
Поўнае імя Grégory Jean-Paul Lemarchal
Дата нараджэння 13 мая 1983(1983-05-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 2007(2007-04-30)[1][2] (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг Францыі Францыя
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Гады актыўнасці 20042007
Інструменты голас[d]
Жанры поп-рок, рок
Лэйблы Universal Mercury Records
Узнагароды
gregorylemarchal.fr (фр.) 
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Грэгары Лемаршаль (фр.: Grégory Lemarchal; 13 мая 1983, Ла-Тронш, Францыя — 30 красавіка 2007, Парыж, Францыя) — французскі спявак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Грэгары Лемаршаль нарадзіўся ў мястэчку Ла-Тронш, недалёка ад Шамберы, дэпартамент Савоя. У два гады ў яго выявілі мукавісцыдоз.

Удзельнічаў у мясцовых тэлевізійных конкурсах (Tremplin des étoiles ў 1999 годзе) і перадачах (Graines de Stars ў 1999 годзе).

22 снежня 2004 г. стаў пераможцам чацвёртага сезону французскай Star Academy, стаўшы першым у гісторыі праекта пераможцам-мужчынам. За яго прагаласавала 80 % тэлегледачоў.

18 красавіка 2005 выйшаў яго першы альбом «Je deviens moi» (Я станаўлюся сабой).

У студзені 2006 г. ён атрымлівае прэмію — «Адкрыццё года» на NRJ Music Awards. З 9 мая па 26 мая 2006 г. ён з вялікім поспехам гастралюе па Францыі, Бельгіі і Швейцарыі. 29,30,31 мая і 24 чэрвеня Грэгары выступіў у легендарнай «Алімпіі».

У лютым 2007 ён заяўляе, што вымушаны зрабіць паўзу з-за дрэннага здароўя. Нягледзячы на гэта, запланаваны другі альбом. У пачатку красавіка ён праспяваў Vivo per lei з Элен Сегара.

У лютым 2007 года стан здароўя спевака сур'ёзна пагаршаецца, яму патрабуецца перасадка лёгкіх. 30 красавіка 2007 года ён памёр. Пахаваны на могілках мястэчка Саназ ў Савоі.

7 чэрвеня 2007 г. была афіцыйна зарэгістраваная Асацыяцыя супраць мукавісцыдоза імя Грэгары Лемаршаля — «Association Gregory Lemarchal». 18 чэрвеня 2007 г. быў прадстаўлены шырокай публіцы яго другі альбом.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Gregory Lemarchal // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]