Гуанабара
Гуанаба́ра (парт.: Baía da Guanabara) — заліў (часам завецца бухтай) у штаце Рыа-дэ-Жанэйра. Праз заліў перакінуты мост Рыа-Нітэрой даўжынёй больш за 13 км.
Заліў вядомы тым, што з акіянам звязаны пралівам шырынёй у 1,5 км, які пры адкрыцці еўрапейцы пераблыталі з ракой. Адкрыццё адбылося ў студзені, і «рака» атрымала назву Студзеньскай (Ды-Жанейру). Першымі ўзбярэжжа паспрабавалі каланізаваць уцекачы ад пераследаў на радзіме — французскія гугеноты — гл. Антарктычная Францыя.
Паселішча, якое ўзнікла на заходнім беразе і пазней стала сталіцай Бразіліі, таксама атрымала назву Рыа-дэ-Жанэйра. На ўсходнім беразе размешчаны муніцыпалітэты Нітэрой і Сан-Гансалу.
Плошча заліва — 412 км², памеры — 31 на 28 км. Гэта другі па памерах заліў краіны. У Гуанабары — больш 130 астравоў, на найбуйнейшым — Гувернадоры, плошчай 42 км², пражывае каля 450 тыс. чалавек, размешчаны аэрапорт Рыа-дэ-Жанэйра-Галеан.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- штат Гуанабара — былы штат Бразіліі.
- Тадуз-ус-Сантус
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя пра заліў Гуанабара Архівавана 18 красавіка 2009.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{заліў}}. |