Гумбальцкая гавань
Гумбальцкая гавань (гавань Гумбальта, ням.: Humboldthafen) — рачная гавань у берлінскім раёне Мітэ ў непасрэднай блізкасці ад Цэнтральнага вакзала на поўнач ад лукавіны Шпрэе і злучае раку з Берлінска-Шпандаўскім суднаходным каналам. Пабудавана па праекце ландшафтнага архітэктара Петэра Іозефа Ленэ і названа ў гонар Аляксандра Гумбальта. Мае плошчу ў 33 500 м². Глыбіня гавані складае каля 3,5 м. Пасярэдзіне гавань перасякае чыгуначны мост лініі берлінскай гарадской электрычкі. У наш час гавань знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
Выкарыстанне гавані па прызначэнні было спынена пасля Другой сусветнай вайны. Да аб'яднання Германіі праз Гумбальцкую гавань праходзіла мяжа паміж Заходнім і Усходнім Берлінам. Тут пры спробе незаконнага перасячэння мяжы загінуў Гюнтэр Літфін, першая ахвяра Берлінскай сцяны. З адкрыццём новага вакзала гавань, якая выкарыстоўвалася ў апошнія гады пад складскія патрэбы, зноў звярнула на сябе ўвагу. Існуюць планы адкрыцця ў Гумбальцкай гавані яхт-клуба або выстаўкі старадаўніх суднаў. Побач з гаванню ўзводзіцца офісны будынак Humboldthafen Eins.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Berliner Zeitung. Peter Neumann: Wie in Venedig — mit dem Wassertaxi zur Arbeit und ins Museum Архівавана 18 сакавіка 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гумбальцкая гавань
- Humboldthafen (ням.)