Гунхільда Росен
Гунхільда Росен | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 снежня 1855[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1928[2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | балерына, танцоўшчыца |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Караліна Мацільда Гунхільда Росен (шведск.: Karolina Matilda Gunhild Rosén; 7 снежня 1855, Норчэпінг — 27 лістапада 1928, Стакгольм) — шведская танцоўшчыца балета і харэограф. Стаяла на чале балетнай школы пры Каралеўскай оперы ў Стакгольме.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гунхільда Росен нарадзілася ў 1855 годзе ў Норчэпінгу. Яе настаўнікам быў танцоўшчык і балетмайстар Андэрс Селіндэр . У 1872 годзе Гунхільда ўвайшла ў склад балетнай трупы Каралеўскай оперы ў Стакгольме, а ў 1881 годзе стала прыма-балярынай[3].
Верагодна, вялікі ўплыў на яе мастацтва аказалі Айседора Дункан, якая выступала ў Стакгольме ў 1906 годзе, і Ганна Паўлава, якая была там на гастролях у 1908 годзе. Уплыў Дункан асабліва адчувалася ў працы Росен як харэографа, у прыватнасці, у пастаўленых ёю «пластычных танцах», якія ўспрымаліся як новае слова ў балетным мастацтве.[4][3]
Іншай вядомай працай Росен стала пастаноўка «Пяць пачуццяў» (De fem sinnena) 1915 года, у якой былі задзейнічаныя Эбан Страндын , Сіры Эстэрхольм і Ені Хасельквіст . Для сваіх пастановак Росен выбірала музыку такіх кампазітараў, як Артур Рубінштэйн, Морыц Машкоўскі, Фрыдэрык Шапен, Роберт Шуман. Пастаўлены ёю ў 1918 годзе балет «Лебедзі» (Svanorna) на музыку некалькіх кампазітараў карыстаўся вялікім поспехам і вытрымаў 30 пастановак за два гады.[3]
У 1912 годзе Гунхільда Росен узначаліла балетную школу пры Каралеўскай оперы. З 1913 па 1922 год таксама займала, дэ-факта, пасаду балетмайстра. У 1922 годзе атрымала гэтую пасаду афіцыйна, стаўшы такім чынам першай у Швецыі жанчынай-балетмайстрам.[3] Яна была другой жанчынай-балетмайстрам у Каралеўскім балеце пасля Сафі Дагін, але першая, якая заняла гэтую пасаду ў адзіночку.
Гунхільда Росен памерла ў Стакгольме ў 1925 годзе.[3]
Зноскі
- ↑ https://runeberg.org/spg/21/0102.html — С. 94. Праверана 14 лютага 2020.
- ↑ а б в г д Rosén, Karolina Matilda Gunhild // Sveriges dödbok 1830–2020 — 8 — Sveriges Släktforskarförbund, 2021. Праверана 9 мая 2022.
- ↑ а б в г д Svenskt kvinnobiografiskt lexikon.
- ↑ Monna Dithmer, Erik Aschengreen. Of Another World: Dancing Between Dream and Reality. — Museum Tusculanum Press, 2002. — P. 198.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Svenskt porträttgalleri vol. XXI: Tonkonstnärer och sceniska artister (Stockholm 1897)
- Nationalencyklopedien (online edition)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Cecilia Malmström Olsson. Karolina Matilda Gunhild Rosén (англ.). Svenskt kvinnobiografiskt lexikon.