Каралеўскі балет Швецыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўская опера ў Стакгольме

Каралеўскі балет (шведск.: Kungliga Baletten), раней Балет Каралеўскага тэатра і Оперны балет (шведск.: Kungliga Teaterns balett och Operabaletten) з’яўляецца балетнай трупай Каралеўскай оперы ў Стакгольме. Балетная трупа была заснавана яшчэ ў 1773 годзе Густавам III і, такім чынам, з’яўляецца адной са старэйшых балетных труп у свеце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўскі балет быў заснаваны ў 1773 годзе ў рамках нацыянальнага культурнага праекта Густава III разам з оперным і драматычным тэатрамі для стварэння айчынных талентаў для трох мастацкіх прафесій: танцораў, оперных спевакоў і акцёраў. Раней у іх пераважалі часовыя замежныя тэатральныя трупы.

Балеты ставіліся пры двары замежнымі трупамі прынамсі з XVII стагоддзя; Французская танцавальная трупа Антуана дэ Бальё  (англ.) працавала пры двары каралевы Крысціны яшчэ ў 1638 годзе. Першыя балеты ў выкананні прафесійных шведскіх танцораў былі ўключаны ў п’есы першай шведскай тэатральнай трупы на першай нацыянальнай сцэне Каралеўскага шведскага тэатра ў «Stora Bollhuset  (англ.)» 1737—1753. Першы шведскі балетны спектакль тут быў уключаны ў п’есу «Den afvundsiuke» ў жніўні 1738 года, а затым ён згадваецца як частка спектакляў аж да п’есы «Zaire», якая была пастаўлена ў красавіку 1752 года. Аднак імёны гэтых ранніх шведскіх танцораў не вядомыя.

Густаў ІІІ хацеў ствараць і выхоўваць айчынныя таленты. Каб дасягнуць гэтага, ён выкарыстаў у балеце той жа метад, што і ў тэатры, першае пакаленне айчынных танцораў павіна атрымаць адукацыю ў замежных спецыялістаў. Калі ён звольніў французскую тэатральную трупу для стварэння сваёй нацыянальнай сцэны ў 1773 годзе, ён трымаў у гэтай трупе многіх французскіх танцораў. Для выступленняў і навучання шведскіх студэнтаў былі наняты танцоры з Францыі, Італіі і Бельгіі, такія як Антуан Бурнанвіль  (англ.), Луі Галадзье  (руск.), Джавана Басі  (англ.) і Жулі Алікс дэ ла Фэ  (руск.). Калі ў 1773 годзе была сабрана першая балетная трупа, замежнае панаванне стала відавочным; айчынных танцораў у трупе было няшмат, Шарлота Слотсберг і Магдалена Лундблад былі аднымі з нямногіх прафесіяналаў. Найвялікшым трыумфам шведскага балета XVIII стагоддзя лічыцца балет у выкананні Л. Галадзье  (руск.) да оперы «Густаў Адольф і Эбба Брагэ» (1786); вялікі поспех меў таксама балет «Рыбы» (шведск.: Fiskarna) Антуана Бурнанвіля  (англ.) (1789).

Балет з самага пачатку быў цесна звязаны з операй; балеты былі часткай спектакляў оперы, а танцоры таксама дзейнічалі ў Каралеўскім драматычным тэатры. Калі Шведская каралеўская опера была зачынена паміж 1806 і 1809—1812 гадамі, балет не быў зачынены, а толькі пераехаў у драматычны тэатр.

На працягу XIX стагоддзя новыя балеты ставіліся ўвесь час, а старыя ставіліся рэдка; «Камічны балет» (шведск.: En komisk balett) Луі Дэланда  (англ.) ставіўся 127 разоў у перыяд з 1796 па 1809 год, за ім быў балет «Марная засцярога  (руск.)» (фр.: La Fille Mal Gardée), які даваўся 54 разы ў 1812—1842 гадах. Аўгуст Бурнанвіль быў запрошаным балетмайстрам у 1839, 1847, 1857, 1858 і 1861—1864 гадах, а яго любімыя шведскія балерыны Шарлота Норберг і Юханна Сундберг навучалі вучняў яго тэхніцы.

Лічыцца, што балет у канцы XIX стагоддзя знаходзіўся ў стане заняпаду; пасля звальнення Андэрса Селіндэра  (англ.) і Сафі Дагін у 1856 годзе балет выкарыстоўваўся хутчэй як дадатак да оперы, а не як самастойны від мастацтва, і Сігурд Лунд  (англ.), вучань Бурнанвіля, не быў дастаткова незалежным, каб прадухіліць гэта. Толькі ў 1913 годзе балет вярнуўся да больш самастойнай формы. У час, калі Мэры Скіпінг стала рэжысёрам балета, балет быў грунтоўна адноўлены з мэтай узнавіць некаторыя традыцыі з часоў яго заснавання.

Каралеўскі прыдворны аркестр  (руск.) (шведск.: Kungliga Hovkapellet), аркестр Каралеўскай шведскай оперы, з’яўляецца выканаўчым партнёрам Каралеўскага шведскага балета.

Каралеўскі балет выступае ў асноўным на сцэне Каралеўскай оперы, але таксама гастралюе па краіне і свеце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kennedy Center Arts Edge
  • Georg Nordensvan : Svensk teater och Svenska skådespelare. Första bandet 1773—1842 (1917)
  • Tryggve Byström: Svenska Komedien, 1737—1754
  • Klas Ralf, Prisma: Operan 200 år. Jubelboken
  • Klas Åke Heed: Ny svensk teaterhistoria. Teater före 1800. Gidlunds förlag (2007)