Гурт (нумізматыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гурт манеты
Гуртыльны варштат XIX стагоддзя

Гурт (ням.: Gurt — літаральна «пояс», «папруга») — бакавая паверхня (рабро) манеты, абмежаваная плоскасцямі аверса і рэверса. 3 другой паловы XVI стагоддзя на гуртах некаторых заходнееўрапейскіх манет змяшчалі легенды (надпісы), з канца XVII стагоддзя рабілі карбоўку (геаметрычны або раслінны арнамент) з мэтаю ўскладніць падробку і псаванне манет. Пазней спецыяльная апрацоўка гурта стала ўсеагульнай[1].

Зноскі

  1. Гурт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Манеты