Гурыды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гурыды — дынастыя султанаў, якая правіла на тэрыторыі сучаснага Афганістана і часткова Індыі ў 11481206 гадах. Паходзілі з роду Суры. Цэнтр заснаванай імі дзяржавы ахопліваў горную вобласць Гур у Афганістане (адсюль назва дынастыі), сталіцамі былі гарады Фірузкух і Газні. Найбольшай магутнасці дасягнулі ў час праўлення братоў Гіяс-ад-дзіна Мухамеда (1163—1203) і Шыхаб-ад-дзіна (Муіз-ад-дзіна ці Мухамеда Гуры, правіў у 1203-06 гадах), якія заваявалі амаль усе афганскія землі, Сінд, Пенджаб, Бенарэс і іншыя вобласці і гарады. Пасля ваеннага паражэння гурыдаў ў барацьбе з харэзмшахамі іх дзяржава распалася (1206).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]